За актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт узнагароджаны пахвальнай граматай.
Ад імя упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніда Гулякі яе ўручыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан. Заслужаную ўзнагароду і віншаванне прымала падчас прайшоўшай на гэтым тыдні ў Жодзіна калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама Алена Гоман.
Людміла РАБЕЦКАЯ