Узначальваць райспажыўтаварыства зноў даверылі Вераксе

Общество

Справаздачу праўлення райпо па выкананню праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця сістэмы і задачах па далейшаму развіццю і ўдасканальванню дзейнасці на наступны год упаўнаважаныя Чэрвеньскага  райспажыўтаварыства заслухалі і абмеркавалі  на справаздачна-выбарчым сходзе.

З дакладам выступіў старшыня райспажыўтаварыства Сяргей Веракса, які падрабязна спыніўся на рабоце кожнага структурнага падраздзялення. Работа Чэрвеньскага райпо прызнана здавальняючай. Такую ж ацэнку атрымала рэвізійная камісія. У прынятай пастанове вызначаны галоўныя задачы  праўлення на наступны год, зацверджаны баланс, пералік будынкаў, выстаўляемых на продаж, а таксама наказы пайшчыкаў. Старшынёй Чэрвеньскага райспажыўтаварыства аднагалосна зноў абраны Сяргей Веракса,  які падзякваў    усім за аказаны яму давер.

Л.Цітаўка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *