У выхадныя пахаладае

Общество

Па  інфармацыі Гідраметэацэнтра, на працягу гэтага тыдня надвор’е будзе цёплым і без ападкаў. Тэмпература паветра днём у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі дасягне плюс 11 градусаў. Але ўжо з суботы надвор’е пачне кардынальна мяняцца. Паўднёвыя ветры зменяцца на паўночныя і ўзмацняцца, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду, прыкметна пахаладае. У суботу чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу —  ад мінус 2 да 0, удзень да плюс 5. У нядзелю прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература ноччу мінус 3 плюс 3, днем — ад 2 да 5 градусаў цяпла.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *