У лютым нарадзіліся 28 дзяцей, узялі шлюб — 18 пар

Общество

Па звестках Чэрвеньскага аддзела ЗАГС, з 1 па 28 лютага зарэгістравана 18 шлюбаў. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод мужчын складае 32 гады, сярод жанчын — 28. Але зарэгістравана адна нявеста, якой не споўнілася 18 гадоў. У Дзень Закаханых, 14 лютага, бралі шлюб 4 пары.

За азначаны тэрмін на Чэрвеньшчыне з’явіліся на свет 28 дзяцей — 19 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Яны нарадзіліся, у асноўным, першымі і другімі ў сям’і. Толькі па аднаму зарэгістраваны чацвёртым і пятым.

Сёлета ў лютым памерла 40 чалавек, зарэгістравана  10 працэдур ўстанаўлення бацькоўства, 2 пары скасавалі шлюб, 2 чалавека змянілі імя.

Цікава, што дзяўчынак назвалі толькі ў адзінкавых выпадках Агніяй, Ангелінай, Валерыяй, Уладай, Дар’яй, Яўгеніяй, Ксеніяй, Міланай, Сафіяй. Сярод хлопчыкаў самым распаўсюджаным аказалася імя Арцём, па два дзіцяці назвалі Паўлам і Станіславам, па аднаму  — Антонам, Вадзімам, Іванам, Кірылам, Леанідам, Максімам, Мацвеем, Раманам, Савеліем.

Кацярына ШУМКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *