Са святам, мілыя жанчыны!

Общество

Калі сям’ю ўпрыгожвае каханне

…То яна шчаслівая. І гэта з радасцю пацвярджаюць Антон Зелянкевіч і яго жонка Аня — жыхары Чэрвеня. У іх шчырай любві расце вясёлая і гарэзлівая дачушка Вікторыя. У доме маладых —  утульна, прыгожа, шмат пакаёвых кветак. І гэта заслуга не толькі гасціннай, жыццярадаснай гаспадыні, але і майстра на ўсе рукі Антона. Узаемаразуменне, клопат і павага ўмацоўваюць іх сям’ю. Антон любіць радаваць жоначку кветкамі, а дачушку — цацкамі. Напярэдадні свята 8 Сакавіка сардэчна жадае ім, а таксама ўсім жанчынам, моцнага здароўя і добрага настрою.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *