ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

Общество

Традыцыйны валейбольны турнір памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся ў Смілавічах.

На першым этапе ў барацьбу за першынство ўступілі каманды «Смілавічы-1», «Смілавічы-2», «Смілавіцкі ліцэй-1», «Смілавіцкі ліцэй-2», «Чэрвеньскі ліцэй», «Смілавіцкі каледж», «Чэрвеньскі РАУС» і «Новыя Зелянькі». Гульні прайшлі па алімпійскай сістэме. У чвэрцьфінале «Чэрвеньскі РАУС» перамог «Смілавіцкі каледж», «Смілавічы-1» — «Смілавіцкі ліцэй-2». «Смілавіцкі ліцэй-1» быў мацнейшы за «Чэрвеньскі ліцэй», а каманда «Смілавічы-2» «выбіла» з розыгрышу валейбалістаў «Новых Зелянькоў». Фіналістамі турніру сталі «Чэрвеньскі РАУС» і «Смілавіцкі ліцэй-1», якія ў паўфінале перамаглі  «Смілавічы-1» і «Смілавічы-2», адпаведна.

Саступіўшы сапернікам у першай партыі, чэрвеньцы не здаліся без бою і выйгралі другую. Трэцяя ж была за першай камандай Смілавіцкага ліцэя. Яна і заваявала пераходны кубак турніру.

І.УЛАДЗІМІРАЎ. Фота аўтара

На здымку: каманда «Смілавіцкі ліцэй-1» —

пераможца турніру.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *