ЛІДАР ВЕРНЫ САБЕ

Спорт

У мінулыя выхадныя згуляны матчы 15 тура чэмпіянату Мінска па футзале. Чэрвеньскі «Будаўнік» сустракаўся са сталічнай камандай «Наві» і перамог.

Нашы футбалісты са стартавым свістком актыўна пайшлі ў атаку і за 18 хвілін матча вызначыліся пяць разоў, захаваўшы свае вароты ў недатыкальнасці. Два галы на рахунку Дзмітрый Чыстага, па аднаму забілі Уладзімір Тарасік, Аляксей Сасункевіч і Вячаслаў Целяціцкі. Мінчане ўдала правялі апошнія пяць хвілін тайма, і на перапынак каманды пайшлі пры ліку 5:2.

У другім тайме чэрвеньцы працягвалі атакаваць, а футбалісты «Наві» паспяхова дзейнічалі ў контратаках. Канчатковы вынік матча — 11:6 на карысць нашай каманды (два галы забіў Яўген Шчарбакоў, па аднаму — Мікалай Свірыдовіч, Сяргей Качановіч, Вячаслаў Целяліцікі і Ігар Адамовіч).

Пасля пятнаццаці гульняў у «Будаўніка» — 43 ачкі. Ён па-ранейшаму аднаасобна ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату. У бліжэйшых пераследнікаў — на тры ачкі менш.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *