У Мінску прайшлі адкрыты чэмпіянат і першынство вобласці па лёгкаатлетычных мнагаборствах. Другое агульнакаманднае месца ў гэтых спаборніцтвах заняла каманда Чэрвеньскай СДЮШАР.
У сяміборстве сярод дарослых другім стаў Іван Пугачоў са Смілавічаў. Першае месца ў пяціборстве сярод юніёраў заняла Алена Логінава з Чэрвеня. У яшчэ аднаго чэрвенца — Аляксея Марозава — трэцяе месца ў шасціборстве сярод юнакоў.
Ігар АДАМОВІЧ