Віншую Генадзя — са зборнікам і асабістым святам

Общество

Прачытаўшы ў нашай «раёнцы» пра выданне чарговага зборніка вершаў «Летуценнік» Генадзя Рымашэўскага, хачу выказаць яму шчырае віншаванне з гэтай радаснай нагоды. З размовы з ім па тэлефоне я ведала, што ён працуе над кніжкай вершаў, і чакала таго моманту, калі ён парадуе прыхільнікаў яго таленту. І вось гэтая падзея адбылася. Думаю, што ў бліжэйшы час і я змагу пазнаёміцца з яго новымі вершамі, прасякнутымі любоўю да сваёй малой радзімы, да родных мясцінаў, да людзей… Трэба адзначыць, што і ў ранейшых сваіх зборніках — «Трохгранны Дуб», «Мясціны родныя мае», «Мелодыя цішыні» — Генадзь пранікнёна, з пяшчотай апісвае дарагія сэрцу пейзажы.

Дарэчы, ён — не толькі паэт, а яшчэ і адмысловы музыкант. Прыгожа грае на гітары і пад яе акампанемент спявае розныя песні задушэўным голасам. Між іншым, сваімі спевамі ён некалі літаральна заварожваў жыхароў Рэчак. Прычым спяваў не толькі з сябрамі, сабраўшыся надвячоркам на лавачцы, але і выступаў у сельскім клубе. Гледачы былі задаволены. Яны памятаюць тыя канцэрты да гэтага часу.

Яшчэ хачу ўзгадаць пра значную падзею ў жыцці Генадзя Рымашэўскага. Чацвёртага лютага ён адсвяткуе сваё 50-годдзе! Шчыра віншую цябе, Гена, з такой слаўнай датай! Жадаю моцнага здароўя, ладу і згоды ў сям’і, дабрабыту, нязгаснага кахання да жонкі Анжэлы Мікалаеўны, любові да сваіх дзяцей. А яшчэ шчыра зычу плённай працы ў паэтычнай творчасці. Няхай твае мары заўсёды спраўджваюцца!

Рэгіна ШАЛУПЕНКА,

в.Рэчкі

 

АД РЭДАКЦЫІ: Мы далучаемся да гэтых віншаванняў і сардэчна віншуем шаноўнага Генадзя Вітольдавіча Рымашэўскага з надыходзячым прыгожым юбілеем! Зычым моцнага здароўя, шчасця, кахання, дабрабыту, паэтычнага натхнення, задавальнення ад жыцця і ад зробленага.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *