УРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР ЮБІЛЕЮ

Общество

Учора ў гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 95-годдзю ўтварэння БССР і Камуністычнай партыі Беларусі. На яе запрасілі ганаровых грамадзян раёна, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, ардэнаносцаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Чэрвеньшчыны. Перад прысутнымі выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Муха і член бюро раённай арганізацыі КПБ Анатоль Кулік. Музычным падарункам да свята стаў канцэрт творчых калектываў устаноў культуры раёна.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *