“Сустрэча пакаленняў” у Смілавічах

Общество

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў г.п.Смілавічы прайшло мерапрыемства «Сустрэча пакаленняў». Удзел у ім прынялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана КАЧАНОВІЧ, начальнік аддзела па кінавідэаабслугоўванню насельніцтва КУП «Мінаблкінавідэапракат» Галіна Гамеза і смілавіцкая моладзь — навучэнцы старэйшых класаў школ і Смілавіцкага прафесіянальна-тэхнічнага ліцэя. У кінатэатры «Мара» з відэапрэзентацыяй выступіла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Ірына ВАБІШЧЭВІЧ. Яна расказала пра халакост,  пра  Чэрвеньскае гета, аб жахах, якія адбываліся  у канцлагерах.

Прысутныя паглядзелі дакументальны фільм рэжысёра Муміна Шакірава «Халакост — клей для обоев?». Фотаздымкі зняволеных яўрэяў, малых дзяцей, на якіх праводзілі эксперыменты… Рэакцыя гераінь фільма, якія да пэўнага часу лічылі халакост клеем для шпалераў…

Да гэтых кадраў з крывавымі старонкамі гісторыі чалавецтва нельга было застацца абыякавым.

Пасля фільма ветэраны заклікалі моладзь не забываць пра гэтыя жудасныя падзеі, цікавіцца сваімі вытокамі, гісторыяй, не страчваць сувязь паміж пакаленнямі.

Кацярына ШУМКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *