ЯЎГЕН ЯБЛОНСКІ — НА ЗБОРЫ Ў ТУРЦЫІ

Спорт

Выхаванец чэрвеньскага футбола, паўабаронца дубліруючага саставу барысаўскага БАТЭ Яўген Яблонскі вечарам у сераду разам з асноўным саставам каманды накіраваўся на перадсезонны збор у турэцкі горад Белек.

«Аснова» БАТЭ праводзіць сёлета у Турцыі ўжо другі збор. У першым наш зямляк не ўдзельнічаў, паколькі ў гэты час у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі выступаў  на ХХІІ Міжнародным турніры «Кубак Садружнасці» ў расійскім Санкт-Пецярбурзе. Беларуская «маладзёжка» заняла ў гэтых спаборніцтвах трэцяе месца. Яўген Яблонскі адзначыўся голам у вароты каманды гаспадароў турніру.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *