Героі ў памяці жывуць

Общество

З трэцяга па дзясятага лютага ў нашай школцы прайшоў тыдзень пад назвай «Героі ніколі не паміраюць. Героі ў нашай памяці жывуць», прысвечаны Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў.

На гэтым тыдні кожны з навучэнцаў школы спяшаўся рабіць добрыя справы. Усе, беручы прыклад з юных хлопцаў і дзяўчат, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся за перамогу сваёй Радзімы над фашысцкай навалай, імкнуліся палепшыць наш свет. Разам з класнымі кіраўнікамі дзеці збіралі макулатуру, падрыхтавалі выставу партрэтаў юных герояў, аддаючы ім даніну сваёй памяці. Ля кожнага партрэта паклалі чырвоны гваздзік, які зрабілі сваімі рукамі на занятках гуртка. Бібліятэкар зладзіла выставу літаратуры, з якой школьнікі маглі больш даведацца аб гераічных подзвігах сваіх равеснікаў і аб цяжкасцях ваеннай пары.

На працягу тыдня дзеці наведвалі ветэранаў і састарэлых людзей, якім так неабходна калі не дапамога, дык проста ўвага, добрае слоўца і адчуванне таго, што пра іх не забыліся, што гатовы дапамагчы. І вельмі радуе тое, што  школьнікі з задавальненнем удзельнічаюць у гэтых акцыях дабрыні.

Закрыццё тыдня было адзначана ўрачыстай лінейкай — з прыняццем школьнікаў у рады акцябрат, піянераў і сяброў БРСМ (а іх было 18, 9 і 18 адпаведна). Права павязаць гальштукі і пачапіць акцябрацкія зорачкі было дадзена лепшым членам БРПА і БРСМ.

Мы падвялі вынікі тыдня і зрабілі высновы. Добрым быць зусім-зусім проста! Галоўнае — прыслухацца да сябе, не забывацца пра гістарычнае мінулае краіны і ўсвядоміць усёй сутнасцю, кожнай клетачкай: чалавек існуе для таго, каб тварыць ДАБРО на Зямлі! Я лічу, што калі кожны з нас будзе добрым хаця б да аднаго чалавека, які знаходзіцца побач, то ў свеце практычна не застанецца нешчаслівых людзей.

Спяшайцеся рабіць дабро і не саромейцеся добрых спраў, бо, як кажуць, што пасееш — тое і пажнеш.

Вольга САЛДАЦЕНКА,

намеснік дырэктара Турэцкага д/с-БШ па выхаваўчай рабоце

Фота Валянціны УЛАСАВЕЦ

 

***

В нашей дружине имени Евгения Медведева ГУО «Средняя школа №2 г.п.Смиловичи» прошёл торжественный пионерский сбор «Мы памяти этой верны», посвящённый Дню юного героя — антифашиста: мальчикам и девочкам всех стран мира, орлятам нашей страны, которые боролись и умирали за свободу. Вечно будет жить в наших сердцах память о юных героях, о тех, кто шёл плечом к плечу с отцами и братьями в бой, о тех, кто сражался с врагом в суровые годы Великой Отечественной войны.

И ещё в этот день наша дружина пополнилась новыми пионерами. Мы уверены, что они будут достойной сменой старшему поколению. Здоровья им, успехов в учёбе, задора и оптимизма.

Снежана Маковская, председатель совета отряда 6 класса

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *