Дзяўчынак нараджаецца больш, чым хлопчыкаў, але нас становіцца менш

Общество

Па звестках Чэрвеньскага аддзела ЗАГС, сёлета з 1 па 31 студзеня  зарэгістравана 11 шлюбаў. Ва ўзроставых катэгорыях сустракаюцца нявеста, якой не споўнілася 18 гадоў, а таксама жаніх і нявеста пенсіённага ўзросту. Можна сцвярджаць, што ў апошні час маладыя людзі свядома падыходзяць да сумеснага жыцця. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод мужчын складае 29 гадоў, сярод жанчын — 25.

***

У раёне за азначаны тэрмін нарадзілася 33 дзіцяці. Сярод іх — 18 дзяўчынак і 15 хлопчыкаў. Дарэчы, некаторыя сельскія Саветы «лідзіруюць» у параўнанні з іншымі. Так, у аддзеле Чэрвеньскага сельвыканкама зарэгістравана 8 нараджэнняў, у Смілавіцкім пасялковым Савеце — 6, у Руднянскім сельскім Савеце — 4, у Чэрвеньскім і Смілавіцкім сельскіх Саветах  — па 3.

***

У студзені гэтага года памерла 48 чэрвенцаў, а нарадзілася толькі 33. Адзін чалавек змяніў імя, зарэгістравана 8 актаў устанаўлення бацькоўства, 1— усынаўлення.

***

На Чэрвеньшчыне трох народжаных назвалі Арсеній і трох Цімафей. Сярод дзяўчынак распаўсюджаны імёны Аляксандра, Валерыя, Ксенія, Сафія. У адзінкавых выпадках бацькі назвалі дзяўчынак Ясеніяй, Кірай, Антанінай, Ангелінай, Вікторыяй, Дар’яй, Кацярынай, Лізаветай, Ульянай, Янай, хлопчыкаў — Андрэем, Арцёмам, Уладзімірам, Мацвеем, Міхаілам, Паўлам, Савеліем, Станіславам, Яраславам.

Кацярына ШУМКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *