Чэрвеньшчына лірычная

Общество

Валерый ЗАХАРАЎ,

г.Чэрвень

 

* * *

Так неабдумана і неахайна

Першынец-снег

ішоў па зямлі.

Не выбіраючы, неспадзявана,

Моўчкі, усляпую

па чорнай раллі.

 

Вецер, як здраднік,

штурхаў у спіну:

«Не прыпыняйся!» —

сцежкі твае.

Мокрыя людзі…

Мокрыя дрэвы…

Хто ў гэтым лёце

бачыць цябе?

 

Некаму радасць,

камусьці — сумота,

Першы наезджаны

лыжамі снег,

Белыя шапкі соннага лесу

З іх чысцінёй, мабыць,

на дзень.

 

Белую коўдру іголкі

праколюць,

Быццам ад болю,

сляза пацячэ.

Што першы снег?

Чыстыя воды.

Лёдавым шклом

лягуць яшчэ.

 

Усё ўпершыню

знікне аднойчы,

Зменіць абрысы,

увойдзе ў рост.

Лёс мой зямны

зусім не бясконцы:

Дзень пражываю —

зроблены крок.

 

* * *

Завеі снежаньскай

гулянне

У ноч… Мы — удваіх…

Я так баюся прывыкання

Да позірку вачэй тваіх.

 

Сняжынак хуткіх наліпанне

На шыбу — белы ліст.

Я так баюся прывыкання

Да вуснаў прагных, маладых.

 

Святла ліхтарнае

мільганне

І ветру соннага ўздых.

Я так баюся прывыкання

К цяплу лагодных

рук тваіх.

 

Памалу ночы адміранне

Зліецца з ранняй цішынёй.

Я так баюся прывыкання

К надзеі, дадзенай табой.

 

Дарэмны час?..

Ці развітанне

Сцяжыну к шчасцю

пракладзе?

І ўсё ж… Баюся

прывыкання…

Яно сумненнем ува мне…

Зинаида КОЛТОВИЧ, г.Червень

* * *

Я жду звонка, хотелось бы гостей

И впечатлений новых,

новостей.

А мысли кружатся,

покоя не дают

И, словно рой,

назойливо снуют.

 

Уж все события

проплыли пред глазами.

И начала бессонницей страдать ночами.

Тревога в сердце

снова забралась.

Наверное, не зря звонка я заждалась.

 

Вдруг слышу — телефон звонит.

Родной и близкий

голосок звучит:

— Бабуленька, ну как идут дела?

А знаешь,

Мурка наша родила!

 

В корзинке — пятеро

малюсеньких котят!

И с мамой-кошкой

целый день шалят.

Я их кормлю из блюдца

молоком,

Гулять не отпускаю босиком.

 

Мои носочки не желают

надевать

И прячутся игриво

под кровать…

Вот какие новости,

бабуленька, у нас!

Пойдем гулять мы

с мамочкой сейчас!

 

Спасибо, внученька,

за новости, родная!

В порядке все,

теперь я точно знаю.

Чего желала —

вот оно, сбылось!

И утешение по сердцу пришлось.

 

Генадзь АЎЛАСЕНКА,  г.Чэрвень

Трэба птушак ратаваць!

Вось і лета прамінула,

Вось і восень прамільгнула.

Вось да нас зіма прыйшла,

Гурбы снегу намяла.

Дзеці толькі рады снегу,

А вось птушкам не да смеху.

Ім зусім нялёгка жыць,

Калі снег вакол ляжыць…

 

Трэба птушак ратаваць,

Ім кармушкі майстраваць.

Ну, а летам, за кармушкі,

Вам аддзячаць песняй птушкі.

Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ,

в.Красны Дар

 

МЕЛОДЫЯ СЭРЦА

Мкнецца ў нябёсы, віецца

Наша з табою дарога.

Льецца мелодыя сэрца,

Нам дараваная Богам.

 

Льецца мелодыя сэрца

Чыстай крыніцай кахання.

Плача душа і смяецца

У маладым парыванні.

 

Мелодыя сэрца, мелодыя сэрца

Ліецца крыніцай святой.

Мне мроіцца светла і

шчыра пяецца

З табою і толькі з табой!

 

Недзе ў таемнай

прасторы

Хочацца з Богам

сустрэцца.

Хочацца вечна між зораў

Слухаць мелодыю сэрца.

 

Ні навальніца, ні вецер

Не перашкодзіць,

здаецца.

Несці нам радасць

па свеце,

Несці мелодыю сэрца.

 

Мелодыя сэрца,

мелодыя сэрца

Ліецца крыніцай святой.

Мне мроіцца светла і

шчыра пяецца

З табою і толькі з табой!

Марыя КАНАПАЦКАЯ,  г.п.Смілавічы

ТАКІХ, ЯК ГЕНА, ПАШУКАЦЬ…

Генадзю Віктаравічу Ісаевічу з нагоды 60-гадовага юбілею прысвячаю

Даўным-даўно у майго дзеда,

Калі здаралася бяда

Заўсёды прымаўка была:

“Дай Бог вам добрага суседа!”

Ён чарку поўна наліваў

І ўсё да кроплі выпіваў.

Цану ён гэтым словам знаў.

Я часта гэта ўспамінаю,

Бо неблагіх суседзяў маю.

Не раз пра гэта ўжо пісала,

Харошых слоў не шкадавала.

А тут нагода, шчэ й якая —

Сусед мой юбілей спраўляе,

Таму хваліць я зноў бяруся.

Колькі жыву, столькі й дзіўлюся,

Як ён усюды паспявае,

Усё ўмее, многа знае.

Вядзе ўмела гаспадарку,

Каб была шкварка і да шкваркі.

І агарод, і дом, і сад —

Заўсёды працы ў яго шмат.

Жанчын сваіх хоць паважае

Ды агарод не давярае,

Бо сам усюды паспявае,

Да ўсякай справы талент мае.

Для сына дом пабудаваў:

Рабіў сталярку, плітку клаў,

Выконваў іншыя работы

Умела, спрытна і з ахвотай.

Свой лёс з пчалярствам ён звязаў,

Іншай прафесіі не знаў.

Гадоў мо трыццаць стажу мае,

Пра пчол навукі выкладае.

Самы галоўны яго дар —

На ўсю рэспубліку пчаляр!

Праз гэта ўсюды яго знаюць

І вельмі шчыра паважаюць.

Калі ўзялася ўжо пісаць,

Дык трэба ўсё распавядаць.

Прабач, сусед, пішу што знаю,

Мо і сакрэты адкрываю.

Яшчэ адзін цудоўны дар —

Ён адмысловы кулінар!

Як прыгатуе, як падасць,

Любой жанчыне фору дасць!

І далей не магу змаўчаць —

Умее хораша вязаць!

І ў гэтай справе мае спрыт,

Бо ў час, калі быў дэфіцыт,

Усю сям’ю ён апранаў —

Чаго ён толькі не вязаў!

“Бо дзядзька Гена дамавіты”, —

Дачка мая калісь казала.

І ў прыклад ставіла бывала.

Мо скажа хто: “Што за мужчына,

Вядзе сябе нібы жанчына”.

Мо хто над гэтым будзе кпіць.

А што, гарэлку лепей піць,

А потым блізкіх абражаць?

Ці на канапе дзень ляжаць?

Хай жонка жылы надрывае,

Каб дагадзіць таму бугаю.

Ды гэта тэма ўжо другая,

Жанчын для многіх не чужая.

А я адно хачу сказаць —

Такіх, як Гена, пашукаць,

Такіх няма і не было,

Адной хоць з нас тут

павязло.

Я і далей магла б пісаць,

Але пара ўжо пажадаць

Здароўя, удачы і цяпла,

Каб радасць у сэрцы век жыла,

Каб у дастатку быў твой дом,

Каб жыў і далей ты ўдала.

Гадоў да ста — ну сама мала!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *