«БУДАЎНІК» «СПЫНІЎ» «ЛАКАМАТЫЎ”

Спорт

У мінулую суботу чэрвеньскі «Будаўнік» у чарговым матчы чэмпіянату Мінска па футзале перамог сталічную каманду «Лакаматыў».

У першым тайме нашы футбалісты ўчынілі мінчанам сапраўдны разгром — 7:0: хет-трыкам адзначыўся Дзяніс Трапашка, па два мячы забілі Андрэй Вашкевіч і Яўген Шчарбакоў.

Пасля перапынку «Лакаматыў» прыбавіў у гульні і пачаў скарачаць разрыў у ліку — 7:1, 7:2. Затым каманды абмяняліся галамі (у «Будаўніка» забіў Андрэй Вашкевіч). А напрыканцы сустрэчы ўсё стала на свае месцы: Дзмітрый Чысты і Андрэй Вашкевіч трапнымі ўдарамі па варотах сталічнай каманды нагадалі хто на пляцоўцы мацнейшы.

Пасля трынаццаці  гульняў у чэрвеньцаў — 40 ачкоў і першае месца ў турнірнай табліцы спаборніцтваў. Адрыў ад бліжэйшых пераследнікаў — тры ачкі. Адметна, што «Будаўнік» застаецца адзінай камандай чэмпіянату, якая не прайграла ніводнай сустрэчы.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *