АДЗІНАЦЦАЦЬ — НА П’ЕДЭСТАЛЕ

Спорт

Паспяхова выступілі на першынстве Мінскай вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1997-98 гадоў нараджэння ў Смалявічах выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР.

Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Аляксей Луцэвіч, Вераніка Мастоўская і Аляксей Клімовіч, другія — Ягор Акуліч, Аляксандра Захожая, Ксення Патаповіч і Крысціна Алічанская, трэція — Ерамей Сямко, Уладзіслаў Арману, Ілья Пятроў і Уладзіслаў Бадэнка. Акрамя таго, нашы юнакі сталі другімі ў агульнакамандным заліку.

Па выніках гэтых спаборніцтваў з ліку пераможцаў і прызёраў будзе сфарміравана каманда Мінскай вобласці для ўдзелу ў першынстве Рэспублікі Беларусь, якое пройдзе 5-7 лютага ў Стайках.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *