ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Спорт

Больш за 130 юных спартсменаў узростам ад 7 да 13 гадоў сабраў у суботу ў СШ №2 Смілавічаў трынаццаты па ліку міжрэгіянальны лёгкаатлетычны турнір «Калядныя сустрэчы».

Акрамя навучэнцаў нашай спартшколы з Чэрвеня і Смілавічаў, у спаборніцтвах узялі ўдзел каманды з Барысава, Жодзіна, Узды, Мар’інай Горкі і Салігорска. Яны вызначалі мацнейшых у бегу на 30 метраў, скачках у вышыню і кіданні мяча.

Па выніках спаборніцтваў яго гаспадары, смілаўчане і чэрвеньцы, занялі 17 прызавых месцаў. Двое з іх вызначыліся адразу ў трох відах праграмы. Гэта смілаўчане Дзяніс Ісаенка (усе першыя месцы) і Юлія Вількоўская (два першыя і другое месцы). Яшчэ тры прадстаўнікі каманды Смілавічаў двойчы ўздымаліся на п’едэстал гонару: залатыя медалі — у Івана Мялешчыка, сярэбраныя — у Аляксандра Якушава, сярэбраны і бронзавы — у Паўла Клімовіча. Прызёрамі спаборніцтваў таксама сталі Сабіна Кукалева, Аліна Салаўчук, Арцём Русак, Сяргей Сямёнаў са Смілавічаў і Аліна Касцян з Чэрвеня.

Закрыццё спаборніцтваў, як заўсёды, выдалася багатым на ўзнагароды. Пераможцы і прызёры турніру атрымалі граматы і медалі ад Чэрвеньскай СДЮШАР, а таксама падарункі (за першыя месцы) ад Чэрвеньскага ДРБУ-121 (начальнік — Аляксандр Ламака). Усе восем удзельнікаў традыцыйнага забегу для дзяцей да 6 гадоў узнагароджаны медалямі, якія набыў былы выхаванец смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР, метадыст Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Эдуард Нежавец. Ён жа прадаставіў асабісты прыз — Ганаровы кубак, якім узнагародзілі Юлію Вількоўскую. Вядомая беларуская лёгкаатлетка, ураджэнка Чэрвеня Святлана Усовіч заахвоціла спецыяльнымі прызамі —  заплечнікамі — пераможцаў турніру Паўла Клімовіча і Дзяніса Ісаенку. Спецыяльны прыз ад Смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР — шыпоўкі — атрымаў Мікіта Мазаў.

Не засталіся абдзеленымі ўвагай і трэнеры спартсменаў. Былая выхаванка Смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР, менеджэр па продажу сеткі магазінаў «Сильный пол» Наталля Няхай уручыла ім сертыфікаты на зніжку пры набыцці тавараў, а таксама — фірменныя сувеніры кожнай камандзе.

 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымках: моманты спаборніцтваў; лёгкаатлеты са Смілавічаў і Чэрвеня — пераможцы і прызёры турніру.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *