СВЯТЛАНА НЯБОРСКАЯ — ПЕРАМОЖЦА АБЛАСНОГА КОНКУРСУ

Общество

42 педагагічныя работнікі з 19 рэгіёнаў Міншчыны ўзялі ўдзел у абласным конкурсе на лепшага педагагічнага работніка, выкладчыка факультатыўных заняткаў «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», паведамляе інтэрнэт-сайт упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. Яны прадставілі аўтарскую распрацоўку і відэазапіс факультатыўнага занятку па тэме «Правілы пажарнай бяспекі».

Сярод пераможцаў конкурсу ў намінацыі «Лепшы педагагічны работнік, які выкладае факультатыўныя заняткі «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў 2-4 класах, — настаўніца пачатковых класаў СШ № 4 г.Чэрвеня Святлана Няборская. Яна будзе абараняць гонар вобласці на адпаведным рэспубліканскім конкурсе.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *