СМІЛАВІЦКІЯ ВАЛЁНКІ: У КІНО…

Общество

Дакументальны фільм «Цяпло» вядомага беларускага рэжысёра і сцэнарыста Віктара Аслюка, які прысвечаны Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыцы, менш чым за два гады з часу выхаду на экран сабраў багаты ўраджай узнагарод. Сярод іх — прыз за лепшы кароткаметражны фільм ХХІV маскоўскага міжнароднага фестывалю «Расія», прыз «За лепшае дакументальнае відэа» міжнароднага аўдыёвізуальнага фестывалю «Black & White» (Партугалія), прыз «За лепшы вобраз» міжнароднага фестывалю «Cronograf» (Малдова), прыз «За лепшую рэжысуру нягульневага кіно» VІІІ рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў (Брэст). Таксама гэтая стужка адбіралася ў конкурсныя праграмы міжнародных фестываляў у Грэцыі, Германіі, Канадзе, Італіі, Венгрыі.

— Упэўнены, што гучны поспех фільма «Цяпло» паспрыяе пашырэнню геаграфіі экспартных паставак нашай прадукцыі, бо гэта своеасаблівая яе рэклама, — гаворыць дырэктар фабрыкі Васіль Сабан. — Калі раней мы арыентаваліся пераважна на Расію, то сёння адгружаем валёнкі ў ЗША, Канаду, Польшчу, Славенію, Фінляндыю, краіны Балтыі. У агульным аб’ёме рэалізацыі прадукцыі экспарт складае 85 працэнтаў.

 

…ЛЯ ДОМА МІЛАСЭРНАСЦІ І НА АЛІМПІЯДЗЕ Ў СОЧЫ

Падчас знаходжання ў Мінску Дароў валхвоў Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка наладзіла ля Дома міласэрнасці продаж валёнак.

— І людзей сагрэлі, і прадукцыю рэалізавалі, — задаволены дырэктар прадпрыемства Васіль Сабан. — Па нашы валёнкі нават чарга стаяла. За чатыры дні прадалі каля трох тысяч пар…

Адметны смілавіцкі брэнд будзе прысутнічаць і на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы. Паводле слоў Васіля Сабана, туды адгрузілі 3700 пар валёнак.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *