РАЎНЕННЕ НА ВЕТЭРАНАЎ!

Спорт

У спартыўнай зале Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя прайшло адкрытае першынство горада па міні-футболу, якое ладзіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Удзел у спаборніцтвах бралі чэрвеньскія каманды «Ветэран», «Вуліца Барыкіна», «ПМК-237», «Будаўнічы ліцэй», «Энергетык», а таксама — КАФ «Смілавічы».

Атрымаўшы чатыры перамогі ў пяці матчах і набраўшы 12 ачкоў, турнір выйгралі ветэраны чэрвеньскага футбола. За каманду гулялі Юрый і Валерый Пятроўскія, Андрэй Борбут, Міхаіл Тарасік, Уладзімір Тарасік, Ігар Бурмістронак і Уладзімір Мажароўскі.

Дзесяць ачкоў набралі футбалісты са Смілавічаў. У іх — другое месца. Па дзевяць ачкоў запісалі ў свой актыў каманды «ПМК-237» і «Вуліца Барыкіна». За кошт перамогі ў асабістай сустрэчы трэцяе месца занялі будаўнікі.

Прыз лепшага бамбардзіра першынства ўручаны іграку КАФ «Смілавічы» Аляксандру Хасяневічу. На яго рахунку — 14 забітых мячоў.

Вынікі матчаў: «Вуліца Барыкіна» — «ПМК-237» — 2:5, «Энергетык» — «Вуліца Барыкіна» — 2:11, «ПМК-237» — «Энергетык» — 11:9, «Энергетык» — «Будаўнічы ліцэй» — 4:6, «Вуліца Барыкіна» — КАФ «Смілавічы» — 8:4, «Будаўнічы ліцэй» — «Вуліца Барыкіна» — 3:12, КАФ «Смілавічы» — «Энергетык» — 12:8, «ПМК-237» — КАФ «Смілавічы» — 3:10, «Будаўнічы ліцэй» — «ПМК-237» — 5:8, КАФ «Смілавічы» — «Будаўнічы ліцэй» — 7:7, «Ветэран» — «ПМК-237» — 7:4, «Энергетык» — «Ветэран» — 6:8, «Ветэран» — КАФ «Смілавічы» — 5:10, «Вуліца Барыкіна» — «Ветэран» — 1:2, «Ветэран» — «Будаўнічы ліцэй» — 5:3.

 

Турнірная табліца першынства

Каманда                               В             Н             П               М                           А

«Ветэран»                              4              0              1              27:24                       12

«Смілавічы»                          3              1              1              43:31                       10

«ПМК-237»                             3              0              2              31:33                        9

«Вул. Барыкіна»                    3             0              2              34:16                        9

«Буд. Ліцэй»                          1              1              2              24:36                        4

«Энергетык»                          0              0              5              29:48                        0

 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *