ПРАДСТАВІЛІ ЧЭРВЕНЬШЧЫНУ НА ЎРАЧЫСТАСЦІ Ў СЛУЦКУ

Общество

У пятніцу ў Слуцку адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння БССР і Камуністычнай партыі Беларусі. Чэрвеньшчыну на ім прадстаўлялі 15 чалавек — кіраўнікі і ветэраны раённай арганізацыі КПБ, члены БРСМ, актывісты грамадскага жыцця з працоўных калектываў.

Як распавяла кіраўнік дэлегацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый Валянціна Тарасік, перад удзельнікамі ўрачыстасці выступілі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра і першы сакратар абкама КПБ Марыя Худая, адбыўся канцэрт самадзейных артыстаў Міншчыны.

Паводле слоў Валянціны Тарасік, сход абудзіў у яго ўдзельнікаў настальгічныя ўспаміны аб тых часах, калі падобныя гэтаму мерапрыемствы адлюстроўвалі не толькі вытворчую, але і грамадскую дзейнасць людзей.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *