ЯЎГЕН ЯБЛОНСКІ ЗГУЛЯЕ НА «КУБКУ САДРУЖНАСЦІ»

Спорт

Учора ў расійскім Санкт-Пецярбурзе стартаваў ХХІІ Міжнародны турнір па футболу «Кубак Садружнасці». У маладзёжную зборную Беларусі, якая бярэ ўдзел у гэтых спаборніцтвах, уключаны выхаванец чэрвеньскага футбола, паўабаронца дубліруючага саставу каманды «БАТЭ» (Барысаў) Яўген Яблонскі.

На папярэднім этапе турніру беларусы згуляюць у групе «С». Першы матч яны правядуць сёння са зборнай Казахстана. Заўтра — сустрэча з латвійскай «маладзёжкай», у аўторак — з камандай Масквы.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *