2 лютага 1914 года ў г.Ігумені нарадзілася беларуска-савецкі музыказнавец, педагог Сіма Герасімаўна Нісневіч.
Закончыла БДУ (1936), Беларускую кансерваторыю (1941, клас В.Залатарова). З 1944 па 1983 год працавала выкладчыкам у кансерваторыі. Даследавала гісторыю беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам.
Складальнік “Хрэстаматыі” па беларускай музычнай літаратуры (т.1, 1959, т.2, 1961 г.). Аўтар і сааўтар падручнікаў “Беларуская музычная літаратура”, “Гісторыя беларускай музыкі”, навучальнага дапаможніка “Хрэстаматыя па гісторыі беларускай музыкі”. Складальнік уступнай часткі і аўтар шматлікіх уступных артыкулаў да зборнікаў “Жартоўныя песні”, “Песні пра каханне” ў шматтомнай серыі “Беларуская народная творчасць”.
Памерла 5 сакавіка 1985 г.