ЗМЯЮ — АДВІТАЕМ, КАНЯ — СУСТРАКАЕМ!

Общество

Конь бяжыць, зямля дрыжыць, грыву вецер развявае… А Змяя шыпіць, усіх пужае, скурку мяняе,

але назад адпаўзае… Вось так заўсёды і наноў год на іншы змяняецца зноў!

Прычакалі мы з вамі, сябры: Конь ужо і на нашым двары. Капытом б’е, губляе падкову — нам на шчасце,

сабе — на абнову. Працавітым чакаецца год, але сёння гуляе народ! Для Каня ўсе прысмакі рыхтуюць —

сімвал года найлепшым частуюць… Дружна просім усе дапамогі і прыемнай вандроўнай дарогі. Традыцыйна каб год быў удалым, не было каб сямейных скандалаў. Толькі любасць і толькі — любоў, дабрыні каб хапіла на шмат новых гадоў.

Конь-агонь, прынясі нам удачу, працаваць будзем з поўнай аддачай. Дабрабыт каб палепшыць, памножыць, мы ляноту сваю пераможам. Прыклад возьмем, вядома ж, з Каня, каб квітнела пад Сонцам Зямля.

Год наступны няхай лепшым будзе, дабрабыту ў сем’ях прыбудзе. А каб спраўдзіць усе пажаданні, шчыраваць будзем мы да змяркання, падымацца на самым світанні, сустракаць Сонца шчырым вітаннем. А каб будні ўсіх не стамлялі, ладзіць трэба часцей святкаванні. Каб душа весялілася, пела, сэрца стомы не знала, гарэла!

На спіне Конь нясе Новы год! З ім пазбавімся многіх турбот. Сустракайма ж год Новы, сябры — у кватэрах, у хатах і на кожным двары. Дружна келіхі ўзнімем, феерверкі — у неба! Навагодняе свята мы адзначым, як трэба! І сустрэнемся з вамі ўжо ў год Каня — мы «раёнкі» РЭДАКЦЫЯ, і вы — чытачоў дарагіх і любімых СЯМ’Я!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *