«ВАНЯ І МАША — ГАЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ НАША!»

Общество

— узнёсла дзеляцца адметнай падзеяй у жыцці Аляксандр і Наталля РОСКАЧ з Чэрвеня.

А завітала да іх гэтае шчасце першага красавіка нараджэннем двайнятак — хлопчыка і дзяўчынкі.

Аляксандру вельмі падабаецца імя Іван, таму так назваў сына, а Наталля дала імя дачцэ. Пазней дазналіся, што гэтыя імёны супадаюць з царкоўнымі  праваслаўнымі святцамі.

За мацярынскае шчасце Наталля ўдзячна Іне Уладзіміраўне ГУРЫНОВІЧ, загадчыцы гінекалагічнага аддзялення Чэрвеньскай ЦРБ, якая шмат дапамагала. І па тэлефоне кансультавала, і калі цяжарная ляжала ў бальніцы давала слушныя парады. А пасля разам з Аляксандрам суправаджала яе ў Мінскі абласны радзільны дом, дзе з’явіліся на свет двайняткі.

— Таксама я вельмі ўдзячна загадчыку хірургічнага аддзялення  Аляксандру Фядосавічу ДОЎГАЧУ, які ў час маёй цяжарнасці прафесійна правёў  аперацыю», — распавядае Наталля.

Выхоўваць і даглядаць дзетак дапамагаюць бабулі. Вера Іванаўна, мама Аляксандра, жыве з імі ў адным доме. Таму заўсёды поруч з маладымі бацькамі. А мама Наталлі, Раіса Пятроўна, жыве ў Астравах, прыязджае прыкладна праз дзень. Дапамагаюць маладым бацькам іх сёстры.

Аляксандр у вольны ад працы час корміць, забаўляе немаўлят, бярэ на сябе частку хатніх спраў.

У дзяцей вельмі моцная псіхалагічная сувязь і дзіўная здольнасць адчуваць адзін аднаго. Напрыклад, калі заплача Маша, то Ваня, дзе б ён ні быў, бяжыць у хадунках яе супакойваць. Часта разам і усміхаюцца. Калі былі зусім маленькімі, то нават спалі, узяўшыся за ручкі. Брацік з сястрычкай добра развіваюцца. Маша ўжо ў сем месяцаў сказала першае слова «мама». А Ваня кажа «баба». Дзеці любяць па-свойму размаўляць, вымаўляюць розныя склады, гукі.

Ваня вельмі ўважлівы. Любіць слухаць казкі. А яшчэ яму падабаецца хадзіць у хадунах. Маша больш актыўная і гаварлівая. Як сапраўдная дзяўчынка, любіць шмат увагі да сябе. Малым падабаецца складаць каляровую пірамідку, гартаць маляўнічыя дзіцячыя кніжкі і часопісы, гуляць з цацкамі.

У доме Аляксандра і Наталлі РОСКАЧ пануе моцнае каханне. Жадаем шчаслівай сям’і здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў сумеснага жыцця!

***

Сёлета і ў сям’ю Андрэя і Марыі Толкач з Турца таксама прыйшло шчасце. У іх  нарадзіліся двайняты — Арцём і Арына.

Кацярына Шумко.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *