ТАМАРА ДЗІГАЛЁВА ПАПУЛЯРЫЗУЕ ФУТБОЛ!

Спорт

На працягу некалькіх месяцаў гэтага года ў Беларусі ладзіўся рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футболу і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства «Урок (гадзіна) футболу». Яго мэта — не толькі папулярызацыя і развіццё дзіцяча-юнацкага футболу ў Рэспубліцы Беларусь, але і выяўленне і распаўсюджванне найбольш эфектыўных формаў работы па фізічным аздараўленні і выхаванні вучнёўскай моладзі.

На конкурс, які праходзіў у два этапы, было прадстаўлена больш за 200 аўтарскіх матэрыялаў настаўнікаў фізічнай культуры з усіх рэгіёнаў краіны. Рэспубліканскім журы вызначана 70 пераможцаў, сярод якіх — настаўнік фізічнай культуры і здароўя Раваніцкага дзіцячага сада-СШ Тамара Пятроўна Дзігалёва (на здымку). Ушанаванне пераможцаў адбылося напрыканцы лістапада на базе СШ №24 г.Мінска.

Пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу атрымалі прэміі і сертыфікаты Беларускай федэрацыі футболу, сертыфікаты Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Шчыра віншуем шаноўную Тамару Пятроўну Дзігалёву і жадаем новых вяршыняў!

Галіна ШАТЭРНІК,  галоўны спецыяліст аддзела

адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *