НАША АЛЁНА ПАКАРАЕ ВЯЛІКІЯ ГАРАДЫ!

Общество

У Мінску ў абласной бібліятэцы імя Пушкіна працягваецца выстава пачынаючай мастачкі, нашай зямлячкі з Чэрвеня Алёны МАРЦЬЯНАВАЙ.

Прадстаўлена 21 палатно, выкананае ў рознай тэхніцы і рознымі матэрыяламі. Тэматыка — шматлікія гарады свету, якія давялося наведаць Алёне.

Выставу адкрыў вядомы музычны журналіст, аўтар і вядучы тэлепраграм Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ. Гарманічна ўпісаўся ў мерапрыемства музыкант джаз-бэнда В:N:, гітарыст Алесь ЛЮТЫЧ.

У выставе Алёны хапае прыемнай экстравагантнасці. Так, у палотнаў няма назваў. Гэта дае гледачам магчымасць самім праявіць творчасць і прыдумаць карцінам назву на свой густ. Выстава планавалася да восьмага снежня, але яе прадоўжылі яшчэ на тыдзень.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

Фота са старонкі Алёны МАРЦЬЯНАВАЙ у сацыяльным сеціве

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *