Набывайце дровы на ўмовах саманарыхтоўкі

Общество

У нашым раёне дровы па-ранейшаму з’яўляюцца запатрабаваным відам паліва, таму жыхарам Чэрвеньшчыны неабходна паклапаціцца аб тым, каб нават і ў лютыя маразы ў іх дамах было цёпла і ўтульна.

Юрыдычныя і фізічныя асобы могуць набываць дровы на ўмовах саманарыхтоўкі. Такая магчымасць, бясспрэчна, выгадная, калі ўлічыць, што кубаметр паліва па цане каля 700 рублёў сёння ўжо нідзе не купіш. Нават, калі да гэтай сумы дабавіць расходы на запраўку бензапілы і дастаўку, эканомія ўсё роўна атрымліваецца істотная, бо затраты на пакупку прычэпа дроў у гатовым выглядзе складаюць больш за мільён рублёў.

Ордэр на водпуск драўніны на корані для нарыхтоўкі дроў выдаецца на працягу некалькіх рабочых дзён на падставе заявы і дакумента, які пацвярджае аплату, якая разлічваецца ў адпаведнасці з таксавым коштам і праводзіцца непасрэдна на месцы выдачы ордэра — у лясніцтве. Таму ўсе жыхары раёна, якія пажадаюць заняцца саманарыхтоўкай драўніны, могуць звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства.

Месцы для такой нарыхтоўкі падбіраюцца ўздоўж прыдарожных палос, у насаджэннях вакол садаводчых таварыстваў, населеных пунктаў. Ачыстка гэтых тэрыторый не толькі забяспечвае дровамі нарыхтоўшчыкаў, але і дапамагае падтрымліваць парадак у нашых лясах. Майстар лесу адводзіць участак, памячае на ім дрэвы, якія можа спілаваць грамадзянін, а затым, вядома, кантралюе сам працэс нарыхтоўкі і водпуску.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства.

Жанна Чарнавец,

намеснік дырэктара

па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *