БУДУЧЫЯ ЛЕСАВОДЫ НАВЕДАЛІ ЎНІВЕРСІТЭТ

Общество

Пераможцы раённага злёту школьных лясніцтваў, вучні Руднянскай школы Аліна Лук’янава, Кацярына Сасункевіч і Надзея Бакунец, разам з настаўніцай Лідзіяй Шыдлоўскай узялі ўдзел у «Дні адкрытых дзвярэй» для адзінаццацікласнікаў Мінскай вобласці, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Чэрвеньскага лясгаса chervenleshoz.by, на гэтае прафарыентацыйнае мерапрыемства сабраліся 80 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў сталічнага рэгіёна, якім цікавая прафесія лесавода, і якія плануюць паступаць на адну са спецыяльнасцяў лесагаспадарчага факультэта БДТУ.

Для будучых абітурыентаў былі арганізаваны сустрэчы з дэканам гэтага факультэта Алегам Марозавым і выкладчыкамі лесагаспадарчых дысцыплін, экскурсія па ўніверсітэце.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *