ЗЯМНЫ ПАКЛОН ВАМ, НЯСТОМНЫЯ РУПЛІЎЦЫ!

Общество

…Зноў золкі лістапад рыхтуе да спачыну натомленую матухну-зямлю. І зноў на вясковай вуліцы — свята.

Сярод тых, хто прымае сардэчныя віншаванні з ім — вадзіцель на адвозцы збожжа Пётр Галубец з ААТ «Валевачы», камбайнавы экіпаж Аляксандра Колтуна і Мікалая Патапенкі з гэтай жа гаспадаркі, машыністы на дапрацоўцы збожжа Уладзімір Мажутка і Пётр Тэбікаў з ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс», камбайнавы экіпаж Андрэя Пятрушы і Аляксандра Бандаровіча з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», механізатар Уладзімір Пачасуй з ААТ «Валевачы», жывёлаводы эксперыментальнай базы «Натальеўск»: аператары машыннага даення Жанна Міхайлоўская і Валянціна Калтовіч, цялятніцы Наталля Бандарэнка, Наталля Клебановіч і Галіна Камаш (на здымках — злева-направа). Кожны з іх, як і ўвогуле кожны, хто мае дачыненне да высакароднай сельскагаспадарчай працы, заслугоўвае глыбокай павагі і пашаны. І не толькі ў свята.

Дзякуй вам! Усім тым, хто не здрадзіў зямлі сваіх мудрых продкаў. Хто, насуперак шматлікім спакусам, не прамяняў клопатнае вясковае жыццё на больш утульнае і грашовае гарадское. Дзякуй за плён вашых штодзённых шчыраванняў на палетках і фермах — духмяны хлеб, мясныя і малочныя прысмакі на нашых сталах. Зямны паклон вам, нястомныя рупліўцы!

Фота Ігара АДАМОВІЧА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *