УЗРОСТ ТЫХ, ХТО БЯРЭ ШЛЮБ І НАРАДЖАЕ ДЗЯЦЕЙ, ПАВЯЛІЧЫЎСЯ

Общество

Яшчэ некалькі гадоў таму бралі шлюб і нараджалі дзіця маладыя людзі ва ўзросце прыкладна ад 20 да 25 гадоў. Зараз жа гэты ўзрост павялічыўся. Відавочна, таму розныя прычыны. І адна з іх — пары больш свядома падыходзяць да сумеснага жыцця ў шлюбе і планавання дзяцей.

Па звестках Чэрвеньскага аддзела ЗАГС, сёлета з 1 студзеня па 30 кастрычніка зарэгістравана 240 шлюбаў. Большасць дзяўчат бяруць шлюб у 21 год і пасля 30 гадоў, жаніхі — таксама пасля 30 гадоў. Адметна, што ва ўзроставых катэгорыях сустракаюцца 11 нявест і 1 жаніх да 18 гадоў, а таксама 4 жаніха і 2 нявесты, якія перайшлі 60-гадовы рубеж.

У Чэрвеньскім аддзеле ЗАГС сёлета зарэгістравалі шлюб не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Украіны, Рэспублікі Узбекістан, Азербайджанскай Рэспублікі. Нагадаем, што з ліпеня мінулага года заключаць шлюб можна, не звяртаючы ўвагу на месца прапіскі пары, а па асабістаму жаданню і магчымасцях.

Статыстыка сцвярджае, што жанчыны і мужчыны падыходзяць свядома да працягу свайго роду. Нягледзячы на тое, што узрост большасці бацькоў складае ад 25 да 40 гадоў, маюць яны, у асноўным, па аднаму-два дзіцяці. Толькі 8 дзяцей нарадзіліся ў сем’ях чацвёртымі і 5 — пятымі.

У раёне нарадзілася з пачатку года 116 дзяўчынак, хлопчыкаў — 154. У гэтым годзе самымі распаўсюжданымі імёнамі сталі Ксенія, Мілана, Паліна, Дар’я, Даніла, Максім, Арцём, Станіслаў. Менш сустракаюцца такія імёны, як Надзея, Эмілія, Іларыя, Таццяна, Вольга, Ягор, Цімафей, Леў, Сцяпан, Уладзімір.

Сярод новароджаных на Чэрвеньшчыне ёсць і дзве двойні. Сям’я Аляксандра і Наталлі Роскач з г.Чэрвеня атрымала першага красавіка прыемную навіну, у іх нарадзіліся хлопчык і дзяўчынка, якіх назвалі Іван і Марыя. Сям’я  Андрэя і Марыі Толкач з Турца ў гэтым годзе папоўнілася двайнятамі Арцёмам і Арынай.

Кацярына ШУМКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *