МЕДЫКІ СКАЗАЛІ КАСМАНАЎТУ «МОЖНА!»

Общество

Ураджэнец Чэрвеня касманаўт Алег Навіцкі прызнаны медкамісіяй абсалютна годным для наступнага палёту ў космас.

Пра гэта ён паведаміў на нядаўняй сустрэчы са сталічнымі студэнтамі і школьнікамі, якія адбылася ў Мінскім планетарыі.

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны», Алег Навіцкі дэталёва распавёў удзельнікам сустрэчы аб працэсе адбору ў атрад касманаўтаў, нюансах падрыхтоўкі экіпажа і карабля да запуску, пра палёт, працу на станцыі і прызямленне. Свой аповед касманаўт дапоўніў прэзентацыяй, ілюстраванай шматлікімі фатаграфіямі, у тым ліку і зробленымі на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Адметна, што Алег Навіцкі прайшоў шлях ад залічэння ў атрад касманаўтаў да палёту за рэкордны час — шэсць гадоў. Многія касманаўты чакаюць старту 12 і нават 16 гадоў.

Алег Навіцкі неаднойчы  заяўляў, што марыць зноў узняцца да зор. Пасля станоўчага заключэння медкамісіі наш зямляк на крок наблізіўся да здзяйснення мары.

Ігар АДАМОВІЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *