ЛЕПШЫ МАШЫННЫ ДВОР ВЫЗНАЧЫЦЬ АГЛЯД

Аграрный сектор

У гаспадарках Чэрвеньшчыны завяршаецца першы этап штогадовага раённага агляду па добраўпарадкаванню машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых-палявых работ 2014 года. Ён уключае ў сябе арганізацыйныя і падрыхтоўчыя мерапрыемствы.

Другі этап агляду пачнецца 15 лістапада. Падчас яго адмыслова створаная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі райсельгасхарчу, райаграсервіса, раённых інспекцый Дзяржтэхнагляду, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафсаюза работнікаў АПК, сродкаў масавай інфармацыі праверыць у гаспадарках стан рамонтных майстэрняў і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, гаражоў для трактароў і аўтамабіляў, пляцовак для доўгатэрміновага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, стаянак рабочых машын, трактароў, аўтамабіляў, размяшчэння тэхнікі, якая чакае рамонту, складоў запасных частак, абменных вузлоў і агрэгатаў, вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў, іншых аб’ектаў, а таксама адпаведную дакументацыю.  Агляд праводзіцца з мэтай вызначэння гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, своечасовай і якаснай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ, забеспячэння тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах, актывізацыі работы па паляпшэнню стану санітарна-бытавых умоў, добраўпарадкавання машынных двароў і прылеглых да іх тэрыторый. Яго пераможцы будуць узнагароджаны Ганаровымі дыпломамі райвыканкама, а таксама грашовымі прэміямі за першае, другое і два трэція месцы.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *