АПОШНІ ВЫЕЗД — НА «ЎРА»

Спорт

Футбол.  Чэмпіянат Мінскай вобласці. 1 ліга. 25 тур.

«Зорка-РФОЦ-Вікторыя» (Мар’іна Горка) — «Колас» (Чэрвень) — 1:3.

26 кастрычніка. Мар’іна Горка. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 10 градусаў. 50 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Аладка, Цэдрык, Мельцар, Качановіч, Красоўскі, Суша, Кулеш, Лаўрык (Прытыка, 85), Слыхоўскі, Мрынскі.

Галы ў «Коласа»: Курыловіч (14 — з пенальці), Мрынскі (30, 61).

У мінулую суботу футбалісты чэрвеньскага «Коласа» правялі ў Мар’інай Горцы апошні выязны матч сёлетняга чэмпіянату.

Гульня з мясцовай «Зоркай-РФОЦ-Вікторыяй» была надзвычай прынцыповай не толькі па прычыне традыцыйнага саперніцтва з геаграфічнымі суседзямі. Ад яе выніку залежала далейшае турнірнае становішча каманд. Перад гэтай сустрэчай абедзве яны мелі аднолькавую колькасць ачкоў — 16. Праўда, чэрвеньцы апярэджвалі мар’інагорцаў за кошт перамогі над імі на сваім полі ў першым крузе — 1:0.

Маючы небагатую «лаўку» запасных на гэты матч, нашы футбалісты абралі тактыку гульні «ад абароны» з разлікам на хуткія контратакі. І яна сябе цалкам апраўдала.

Гаспадары поля са стартавым свістком населі на вароты «Коласа», але ўжо на 14-й хвіліне атрымалі гол у свае: адзін з ігракоў «Зоркі» не па правілах спыніў у сваёй штрафной пляцоўцы Аляксандра Мрынскага, і наш галкіпер Аляксандр Курыловіч ужо другі раз у гэтым сезоне бездакорна прабіў пенальці.

На зыходзе паўгадзіны гульні чэрвеньцы замацавалі поспех. Гэта Сяргей Качановіч з глыбіні поля  дакладным пасам вывеў Аляксандра Мрынскага сам насам з варатаром мар’інагорцаў. Дуэль выйграў наш нападаючы — 2:0.

Інтрыга ў матчы адрадзілася пасля таго, як неўзабаве пасля перапынку суддзя зноў паказаў на «кропку», цяпер ужо ў нашай штрафной, і госці рэалізавалі 11-мятровы. Але футбалісты і балельшчыкі «Зоркі» цешыліся нядоўга. Яшчэ праз 10 хвілін герой матча Аляксандр Мрынскі паўтарыў выніковы сольны праход да варот саперніка — 3:1. Гэтым разам яму асісціраваў Ігар Слыхоўскі.

Лік матча мог стаць зусім разгромным для каманды з Мар’інай Горкі, калі няўрымслівы Аляксандр Мрынскі на чацвёртай дададзенай да асноўнага часу гульні хвіліне зноў выйшаў на рандэву з галкіперам гаспадароў поля. Але прабіць па варотах яму перашкодзіў фінальны свісток арбітра.

Сёння «Колас» правядзе на гарадскім стадыёне ў Чэрвені апошнюю гульню ў чэмпіянаце з «Забудовай-2007» (Маладзечанскі раён). Пачатак у 14 гадзін.

Становішча каманд пасля 25 тура:

 

Г             В             Н             П             М             А

«Узда»                                   23            17            5              1      64-26  56

«Жодзіна-2007»     22            17            4              1      54-17  55

«Маладзечна-

ДЮСШ-4»                              23            16            1              6      62-31  49

«Нёман-Агра»

(Стоўбцы)                              23            15            1              7      72-43 46

«Аграсервіс» (Слуцк)  23      12            3              8      56-43 39

«Клецк»                  23            11            1              11     57-55  34

«Старыя Дарогі»    23            11            1              11     40-51  34

«Лівадыя-Юні»

(Дзяржынск)                          22            11            0              11     65-35  33

«Беразіно»                              23            6              2              15     28-64  20

«Колас» (Чэрвень)               23            6              1              16       34-76  19

«Забудова-2007»

(Маладзечанскі раён) 22       5              1              16     41-70  16

«Зорка-РФОЦ-

Вікторыя» (М. Горка)            23            4              4              15     28-51  16

«Вілія» (Вілейка)    23            3              4              16     31-70  13

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *