У СМІЛАВІЧАХ З’ЯВІЦЦА МАЛОЧНЫ ЗАВОД

Общество

Група кампаній «Унібокс», у якую ўваходзяць сельгасфіліялы «Аграбокс» і «Агра-бокс Заатэх» на Чэрвеньшчыне, мае намер пабудаваць малочны завод у Смілавічах.

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар групы Сяргей Русак падчас семінара «Эфектыўная пабудова бізнэс-працэсаў у сельскай гаспадарцы як аснова магчымага партнёрства ў бізнэсе», якую наладзіў МТБанк у рамках праекта «Бізнэс у стылі FLEX». Паводле яго слоў, запуск уласнага малочнага завода прадугледжаны канцэпцыяй поўнага вытворчага цыклу. У «Агра-бокс Заатэх» сёння штодня вырабляюць каля 20 тон малака, але да канца наступнага года маюць намер у 1,5 раза павялічыць аб’ём яго вытворчасці. Зараз распрацоўваецца дагавор з замежным партнёрам, які перапрацоўвае па 200 тон малака ў дзень, затым пачнецца будаўніцтва завода. Мяркуецца, што ён будзе спецыялізавацца на вытворчасці 30-дзённых сыроў, на долю якіх прыпадае 70 працэнтаў ад усёй сусветнай рэалізацыі такой прадукцыі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *