«ТУРЦУ» Ў РАСІЮ З МЯСАМ МОЖНА

Аграрный сектор

Паводле звестак інтэрнэт-сайта Рассельгаснагляду, закрытае акцыянернае таварыства «Турэц» трапіла ў спіс свінагадоўчых гаспадарак і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці ў адносінах да якіх адменены часовыя абмежаванні на перамяшчэнне свіней і свінагадоўчай прадукцыі у Расію.

Адзначаецца, што адпаведнае рашэнне прынята на падставе матэрыялаў, якія прадставіла беларуская ветэрынарная служба, з апісаннем комплексу супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі ў рамках барацьбы з афрыканскай чумою свіней, нарматыўнымі прававымі актамі па гэтаму пытанню, а таксама — праверкі беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы вытворчасці і абароту свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, што правялі спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях сумесна з беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай. Каментуючы гэтае рашэнне, дырэктар ЗАТ «Турэц» Артур Дзямко выказаў спадзяванне, што яно дазволіць прадпрыемству наладзіць прамыя пастаўкі свініны ў Расію. Мяркуемыя іх аб’ёмы — да 100 тон у месяц.

Да ўвядзення часовых абмежаванняў прадукцыя ЗАТ «Турэц» трапляла да усходніх суседзяў праз Барысаўскі мясакамбінат.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *