Свята спадабалася

Общество

У Дзень пажылых людзей у раённым Цэнтры культуры і адпачынку для нас зладзілі сапраўднае свята! Напачатку павіншавала ўсіх прысутных начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Калтовіч. А затым распачаўся канцэрт. Перад кожным выступленнем салістаў і гуртоў чыталіся кранальныя вершы, казаліся прыемныя словы. Атрымлівалася вельмі прыгожа! А на апошняй песні многія нават заплакалі… Дарэчы, сучасныя песні былі падабраныя таксама з густам, што прыйшлося ўдзельнікам свята даспадобы.

Шчыра дзякуем упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (начальнік — Алена Калтовіч), Чэрвеньскаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар — Людміла Шаркова), усім самадзейным артыстам і тым, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства! Асобная падзяка — Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якая раздавала вітаміны спецыяльна для пажылых людзей.

Ад імя прысутных —

Зоя СУШКЕВІЧ,

г.Чэрвень

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *