ЯЎГЕН ЯБЛОНСКІ — СЯРОД ЛЕПШЫХ БАМБАРДЗІРАЎ ТУРНІРУ ДУБЛЁРАЎ

Спорт

Выхаванец чэрвеньскага футбола, паўабаронца дубліруючага саставу барысаўскага БАТЭ Яўген Яблонскі (на здымкуу цэнтры) на гэтым тыдні папоўніў свой бамбардзірскі рахунак голам у вароты жодзінскага «ТарпедаБелАЗ». Ён адкрыў лік у хатнім матчы з жодзінцамі незадоўга да заканчэння першага тайма. БАТЭ выйграў сустрэчу з лікам 4:0.

Гол, забіты ў гэтай гульні, стаў для Яўгена Яблонскага дзявятым у сёлетнім турніры дублёраў каманд-удзельніц чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Ён лідзіруе па гэтаму паказчыку ў дублі БАТЭ і ўваходзіць у пяцёрку лепшых бамбардзіраў спаборніцтваў.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота з інтэрнэтсайта fcbate.by

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *