ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Сардэчна дзякую за ўвагу,  дабрыню, прыязныя адносіны да пацыентаў работнікам Руднянскай урачэбнай амбулаторыі — загадчыцы Валянціне КАРПАЕВАЙ, фельчару Вользе ЛЯПЁШКА, медсёстрам Іне ЖЫГІМОНТ, Ноне МАТУСЕВІЧ і іншым. Яны прыязджаюць на дом, як толькі патэлефаную, і прафесійна аказваюць першую медыцынскую дапамогу. Калі трэба, прыязджаюць нават ноччу. Гэтыя медработнікі — сапраўдныя нашы выратавальнікі! Асобная падзяка — аптэкарцы Таццяне АШМЯНЧУК, якая па заказу сама прывозіць на дом лекі. Дай Бог усім вам, даражэнькія, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Са шчырай павагай — Алена МАЛЬКОВІЧ, в.Барсукі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *