АПТЫМІСТЫЧНЫ, ЖЫЦЦЯРАДАСНЫ І АБАЯЛЬНЫ!

Общество

Напярэдадні Дня пажылых людзей у жыхара в.Стары Пруд Віктара Сцяпанавіча СТАХОЎСКАГА было свята. Ён адзначыў дзевяностагадовы юбілей. З гэтай нагоды да ветэрана і інваліда Вялікай Айчыннай вайны завіталі старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч ЛАДУЦЬКА і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» Валянціна Прохараўна ПРАХАРЭНКА.

Нягледзячы на тое, што Віктар Сцяпанавіч жыве адзін, ён не сумуе. І ў краму самастойна наведваецца, і кожны дзень амаль кіламетар пройдзе.

Гасцям гаспадар вельмі рады. Пакоі сустракаюць акуратнасцю і чысцінёй. Усё тут ляжыць на сваім месцы. Іншая гаспадыня можа пазайздросціць такому парадку.

Зычым Віктару Сцяпанавічу здароўя, заставацца такім жа аптымістам і не губляць цікавасць да жыцця!

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

 



1 комментарий по теме “АПТЫМІСТЫЧНЫ, ЖЫЦЦЯРАДАСНЫ І АБАЯЛЬНЫ!

  1. Я ОЧЕНЬ ГОРЖУСЬ СВОИМ ДЕДУШКОЙ!!!

    Мой дедуля дорогой,
    Мы гордимся все тобой!
    И скажу я по секрету:
    Лучше нет на свете деда!
    Буду я всегда стараться
    На тебя во всём равняться!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *