АД ШКОЛЫ МЕХАНІЗАЦЫІ – ДА ЛІЦЭЯ

Общество

(Працяг)

НЕ ЗАБУДУЦЦА ІХ ІМЁНЫ І СПРАВЫ

Аснову педагагічнага калектыву заўжды складалі сямейныя пары. Яны ўнеслі значны ўклад у развіццё вучылішча-ліцэя. Вось іх прозвішчы: Генадзь Антонавіч і Валянціна Іванаўна Смольскія, Міхаіл Паўлавіч і Зоя Пятроўна Русак, Віктар Мікалаевіч і Роза Сапараўна Астрэйкі, Уладзімір Анісімавіч і Раіса Яфімаўна Куліковы, Уладзімір Уладзіміравіч  і Тамара Осіпаўна Осіпчыкі, Леанід Георгіевіч і Марыя Уладзіміраўна Аніскевічы, Міхаіл Мікалаевіч і Валянціна Ўладзіміраўна Ахрэмышавы, Мікалай Мікалаевіч і Тэрэса Феліксаўна Шастакі, Валянцін Альфонсавіч і Таццяна Пятроўна Авіны, Іван Паўлавіч і Раіса Міхайлаўна Ярашэвічы, Іван Іванавіч і Любоў Дзмітрыеўна Сяцко, Мікалай Піменавіч і Яўгенія Ягораўна Фраловы, Мікалай Іванавіч і Зінаіда Антонаўна Сержанковы, Аркадзь Міхайлавіч і Рэгіна Ягораўна Мацюхіны, Тамара Фёдараўна і Уладзімір Міхайлавіч Чупрынскія, Пятро Яфімавіч і Ніна Ермалаеўна Бычковы, Васіль Пятровіч і Валянціна Аляксандраўна Корсікі, Міхаіл Андрэевіч і  Паліна Іларыёнаўна Нямковічы, Генадзь Іванавіч і Анжэла Міхайлаўна Кузняцовы, Ігар Аляксандравіч і Ірына Аляксандраўна Журок, Іларыён Віктаравіч і Валянціна Іванаўна Галузы, Міхаіл Іосіфавіч і Таццяна Якаўлена Рудкоўскія, Ігар Яўгенавіч і Ала Яўгенаўна Свірыды, Генадзь Антонавіч і Соф’я Іванаўна Тарасевічы, Сяргей Уладзіміравіч і Ларыса Осіпаўна Драпейкі, Іван Іванавіч і Аксана Станіславаўна Халявінскія, Уладзімір Сямёнавіч і Ала Іванаўна Аляхновічы, Зоя Мікітаўна і яе муж Ягор Юрчанкаў, які трагічна загінуў, займаючыся прафарыентацыйнай работай.

Не забываюць у калектыве Ніну Аляксееўну Міцкевіч — былога вопытнага бухгалтара, спагадлівага і чулага чалавека з вялікім працоўным стажам. Яе муж Анатоль Вячаслававіч стаяў ля вытокаў песеннай і мастацкай самадзейнасці ў вучылішчы.

Традыцыі прадаўжаюцца. Сёння ў ліцэі працуе сямейная пара: Андрэй Клімавіч і Таццяна Іванаўна Алексюкі.

У здабытках навучальнай установы вялікая асабістая заслуга выкладчыкаў розных пакаленняў: Л.Л.Гаварушкі, М.К.Шаройкі, П.К.Кузьміна — шматгадовага старшыні прафкама, А.А.Шапко, Н.М.Васіленкі, В.М.Гурскага, І.П.Грынкевіча, А.М.Кузняцовай, В.А.Пяткевіча, С.П.Плахатнюк, Т.Я.Рудкоўскай, У.М.Котчанкі, У.Е.Лухверчыка, В.М.Лухверчык, У.Л.Аляхновіч, М.Ф.Федарцова, З.Ц.Гурскай, М.І.Рудкоўскага, І.Б.Грышко, В.І.Нізавец, І.Я.Свірыд, Г.А.Тарасевіча, М.В.Розума, В.М.Лухверчык, І.А.Лісоўскага, С.І.Корсік, З.Кабяка, Р.Ф.Кабяк, Т.М.Сушкевіч, Л.М.Даўгалёвай, Я.У.Нарэйкі, В.В.Марціновіч, І.А.Кухарчыка, А.І.Кухарчык, Г.А.Нікалайчык (на сённяшні дзень метадыст), І.Я.Шнітко, І.Л.Ерыкавай, П.М.Чарвяка, М.В.Шумскай, А.М.Студнёвай, В.А.Паляковай.

У жыццядзейнасці вучылішча-ліцэя заўжды адыгрывалі і адыгрываюць сёння найважнейшую ролю майстры вытворчага навучання. Без іх не абыходзіцца ні адна справа па стварэнню і ўдасканальванню матэрыяльнай базы, укараненню новага ў навучальна-выхаваўчы працэс. Іх імёны заслужана ўпісваюцца ў гісторыю ліцэя.

Немак Серафімавіч Крэпскі спачатку працаваў майстрам, выкладчыкам, а потым шмат гадоў — намеснікам дырэктарара па гаспадарчай частцы, займаўся матэрыяльным забеспячэннем навучальна-выхаваўчага працэсу. Менавіта ён шмат сіл аддаў увядзенню ў эксплуатацыю ў 1968-1970 гадах новага навучальнага корпуса.

Пэўны час гэтую пасаду займаў В.І.Шчурко.

Нельга ўявіць навучальную гаспадарку без А.К.Казакевіча, І.І.Сяцко. Шмат будавалі ў ёй І.І.Самахвалаў, А.К.Пашкевіч, В.Бокша, Л.Г.Аніскевіч, В.В.Кучук, М.М.Ахрэмышаў, Г.І.Кузняцоў.

Адданымі вучылішчу з’яўляліся майстры А.М.Буцін, Л.І.Цялюк, В.І.Фісенка, М.І.Люты, Е.У.Рыхтар, А.Я.Грыб, І.А.Германовіч, Ф.Р.Драцкі, М.І.Гаўрыловіч, З.В.Мальчукова, С.М.Горбель, В.В.Смольская, В.В.Багамолаў, В.М.Зубовіч, Ж.М.Тамковіч, М.К.Курыла, Н.І.Ваўчок, П.К.Яскевіч, В.У.Ахрэмышава, М.М.Ахрэмышаў, С.І.Патапчык, І.П.Мялешчык, М.Р.Лях, Л.П.Блецька.

Пэўны час добрасумленна працавалі майстрамі Д.І.Яновіч, У.В.Качаноўскі, браты Аляксей і Павел Кахновічы, Н.С.Броўкіна (зараз загадчыца аддзялення), А.С. Халявінская, Г.А.Нікалайчык (зараз метадыст), В.В.Снітко, В.А.Пахомаў, В.В.Пахомава, С.С.Рынкевіч, І.А.Барысік, А.І.Шумскі, В.І.Навічэнка, Г.І.Нежавец, Т.В.Васілёнак.

Сёння шчыруюць на педагагічнай ніве як ветэраны так і моладзь: Л.М.Савельева, І.М.Любачка, Т.І.Бітук, І.А.Гурская, П.К.Яскевіч, Трыпуз, Г.Русак, Т.С.Марчанка, В.В.Кучук, М.М.Ахрэмышаў, Г.С.Дыба, І.Ф.Мацевіч, А.І.Дубовік, А.П.Мішкоў, А.Ю.Крывапуст, Д.М.Вабішчэвіч, І.М.Гарашына, Г.В.Ільясевіч, С.П.Даніловіч.

 

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п.Смілавічы

(Працяг будзе)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *