ВУЧНІ ТРЭЦЯЙ ШКОЛЫ «ЗАСВЯЦІЛІСЯ»

Общество

У панядзелак да вучняў  2-4 класаў СШ №3 г.Чэрвеня завіталі супрацоўнік ГАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр  ІВАШКЕВІЧ і старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі «Белая Русь»Марына ПАТАПЕНКА. З цікавасцю слухалі школьнікі гасцей, якія расказвалі аб правілах дарожнага руху, як трэба паводзіць сябе вуліцах, задавалі пытанні і з задавальненнем слухалі правільныя адказы на іх.

За актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве кожны яго ўдзельнік быў узнагароджаны флікерам і невялікімі сувенірамі  ад  раённай арганізацыі “Белая  Русь”.

Госці  адзначылі добрае веданне дзецьмі правіл дарожнага руху і эфектыўную працу настаўнікаў у гэтым накірунку.

Кацярына ШУМКО.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *