ПРОВЕРИЛИ И ВЫЯВИЛИ НАРУШЕНИЯ

Общество

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны  каледж наведала дэлегацыя ўстановы адукацыі “Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж” з Магілёўскай вобласці.

Там маюць намер  адкрыць заатэхнічнае аддзяленне. Калегі прыехалі вывучаць вопыт ў гэтай важнай справе нашага каледжа, як старэйшай кузні падрыхтоўкі кадраў для жывёлагадоўчай галіны. Яны наведалі  вучэбныя кабінеты, лабараторыі, метадычны цэнтр з выставай, інтэрнаты, музей. Мелі працяглыя кансультацыі ў дырэктара каледжа Тамары Канстанцінаўны Сень, яе намеснікаў, загадчыкаў аддзяленняў, метадыстаў.

Госці шмат увагі надалі знаёмству з нарматыўнай базай па гэтай прафесіі, планіруючай дакументацыяй навучальна-выхаваўчага працэса, метадычнымі напрацоўкамі выкладчыкаў, комплексным метадычным забеспячэннем.

Напрыканцы адзначылі, што набылі шмат карыснага і патрэбнага для працы ў сваім каледжы, таму і шчыра дзякавалі за дапамогу.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *