НА ПАЛЕТКАХ РАЁНА

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасеялі азімыя зерневыя культуры на 8005 гектарах, што складае 58 працэнтаў ад неабходнага.

На апошніх гектарах выконваюць гэты від работ у сельгасфіліяле «Аграбокс» СП «Унібокс» і эксперыментальнай базе «Натальеўск». Тут азімымі зерневымі засеялі ўжо 97 і 94 працэнты палеткаў, адпаведна.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана ў раёне з 5158 гектараў. Гэта 73 працэнты ад неабходнага. Блізкія да выканання плану ў эксперыментальнай базе «Натальеўск», райаграсервісе, ААТ «Лядзенскі» і СГК «Велікаполле» УП «Мінсктранс».

Бульба выкапана ў гаспадарках на 404 гектарах, што адпавядае 41 працэнту ад неабходнага. Сярэднераённая ўраджайнасць клубняў складае 192 цэнтнеры з гектара. Найлепшы паказчык тут мае СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» — 317 цэнтнераў на круг.

У ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» і «Запольскае» ўбіраюць сталовыя буракі, у ААТ «Валевачы» — цыбулю.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *