НА ПАЛЕТКАХ РАЁНА

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасялі азімыя зерневыя культуры на 3411 гектарах, што складае 25 працэнтаў ад неабходнага. Па тэмпах сяўбы наперадзе сельгасфіліял «Аграбокс» СП «Унібокс»», дзе азімымі зерневымі засеялі ўжо 45 працэнтаў палеткаў.

 

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана ў раёне з 3300 гектараў. Гэта 46 працэнтаў ад неабходнага. У эксперыментальнай базе «Натальеўск» гэты від работ выкананы на 78 працэнтаў ад плана. Тут, а таксама ў сельгасфіліяле «Новыя Зелянькі» ААТ «ГМЗ №1» і ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» найбольш высокая сярод гаспадарак ўраджайнасць кукурузнай масы — 307 цэнтнераў з гектара, пры сярэднераённым паказчыку 270.

 

У ААТ «Валевачы», «Раванічы», «Крыніца Ігуменшчыны», СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», эксперыментальнай базе «Натальеўск» і Райаграсервісе капаюць бульбу. Сярэднераённая ўраджайнасць клубняў складае 193 цэнтнеры з гектара. Найлепшы паказчык мае СВФ «Аграбуд»- 303 цэнтнеры на круг.

 

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *