ДА РЭКЛАМЫ Ў «РАЁНЦЫ» СТАЎЛЮСЯ ПАВАЖЛІВА

Общество

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Зноў пішу вам і дасылаю словы ўдзячнасці газеце і ўсяму калектыву. Хачу закрануць тэму рэкламы на яе старонках. Некаторыя наракаюць, маўляў, шмат друкуецца рэкламы. Але ж ведаю, што многія часта карыстаюцца ёю. Я, напрыклад, гэтым летам, дзякуючы «раёнцы», знайшла аб»яўку ветурача, таму што  вельмі спатрэбіліся яго паслугі—  захварэў мой сабачка Цюбік. Дазванілася па рэкламе, прыехаў  урач Дзіма, правільна паставіў дыягназ і пачаў адразу дзейнічаць: зрабіў укол, капельніцу, а потым падрабязна распісаў, як далей лячыць майго маленькага сябра. Хутка наш любімец апрытомнеў.

Другі прыклад, калі рэклама ў «раёнцы» дапамагла нашай сям»і. Неяк зламаўся  наш старэнькі тэлевізар.  Выклікалі майстра Юрыя. Ён так прыгожа «чараваў» над «рарытэтам», што на яго работу прыйшлі паглядзець суседзі, а потым таксама запрасілі майстра да сябе. Дзякуй гэтым  хлопцам за іх добрасумленную і прафесійную працу.

І яшчэ  дзякую  «Раённаму весніку» за старонку «Спадарыня», якую вядзе Эма Мікульская. У ёй заўсёды можна прачытаць карысную інфармацыю пра сад і агарод. Хачу падзяліцца і сваёй: як наша сям»я сёлета ўвесну садзіла бульбу. Засталася ў нас старая ячменная салома і кош бульбы. Мы яе проста насыпалі пад салому. Якім жа было здзіўленне, калі гэтая бульба дала такі добры ўраджай… ажно два мяхі! І ніякай табе агратэхнікі — ні каня, ні плуга-ляжыць сабе пад саломай і расце.  І такая чысценькая! Паказвалі гэты цуд сябрам і суседзям. Вырашылі і на наступны год  такім чынам пасадзіць  і цяпер рыхтуем пакрысе салому. Як сказаў мой тата — гэты метад  самы лепшы для гультаёў.

Дзякуй  рэдакцыі і за тое, што друкуеце мае расповяды, а таксама рэкламныя абвесткі, да якіх  прапаную і  іншым уважліва ставіцца, бо яны таксама нясуць пэўную карысную інфармацыю.

Таццяна ЖДАНОВІЧ,

бібліятэкар Лучскай бібліятэкі, в. Рэчкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *