БУЯЛА ЛЕТА

Общество

Пасярод поля над сажалкай хіліліся ў паклоне старыя вербы. Крыху з боку ад сажалкі стаў абеліск невядомаму салдату. Вакол яго цвілі сінія касачы.

Наўкола так многа святла, простору і сонца.

Ляжу каля сажалкі на спіне. Гляджу ў расплаўлены сонцам блакіт неба, на рэдзенькія серабрыстыя хмаркі, што праплываюць па ім.

Ад вёскі, якая стаяла на самым узгорку, тугі свежы вецер даносіў густы духмяны водар расліны. Ад яго хмельна кружылася галава.

Бавіў час з вудай каля сажалкі амаль да самага вечара, ажно пакуль ружовае сонца (прыкмета таго, што і заўтра будзе добрае надвор’е) не скацілася за лес. Потым падаўся ў накірунку вёскі, да аўтобуснага прыпынку.

Пасярод лашчыны ад самае канцавое хаты працякала нешырокая рачулка. Яе пясчанае дно, пабліскваючы круглымі бакамі, усцілалі пічкуры, а па берагах ружавата-фіялетавымі кветкамі цвіла мята палявая. Гэта ад яе, мяты, слаўся ў паветры такі пах.

Мята палявая вельмі пашыраны від. Расце на палях, агародах, лугах, па берагах рэк, азёр, канаў, каля дарог. Цвіце ў чэрвені-верасні.

З даўніх часоў мяту палявую выкарыстоўваюць у народзе. Калі шыткуюць капусту, кладуць ў яе галінкі мяты. Дабаўляюць яе ў чай і салаты, парашком з травы пасыпаюць мясныя і рыбныя стравы. Ад гэтага яны набываюць своеасаблівы смак.

Ужываюць мяту і ў лекавых мэтах. Яна павышае апетыт, паляпшае страваванне, паніжае кіслотнасць страўнікавага соку.

Невялікі букецік мяты палявой прынёс дамоў. Пакуль нёс яго, расліны завялі. А як паставіў букецік у вазачку з халоднай вадой, адчулі кветачкі радасць і акрыялі.

Вось так і чалавек узбадзёрыцца, павесялее, калі яго своечасова падтрымаюць, усцешаць. Тады любая справа яму пад сілу. Самая недасягальная

Янка ГАЛУБОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *