НАКІРУНАК — НА ЯКАСЦЬ

Общество

16 жніўня на базе Палаца культуры г.Барысава адбылася традыцыйная абласная педагагічная канферэнцыя «Да абнаўлення Мінскай вобласці праз сучасную якасную адукацыю».

Чэрвеньшчыну на ёй прадстаўляла дэлегацыя ў складзе 26 чалавек — спецыялістаў аддзела адукацыі, райвыканкама, кіраўнікоў устаноў адукацыі, педагогаў, выхавальнікаў, маладых спецыялістаў.

Падчас канферэнцыі працавалі тры тэматычныя пляцоўкі і чатырнаццаць секцый. На ёй ушанавалі маладых спецыялістаў і ветэранаў педагагічнай працы, а таксама падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі».

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *