МАЛАДОЕ ПАПАЎНЕННЕ Ў ШКОЛАХ, ЦЭНТРАХ І САДКУ

Общество

Сямнаццаць маладых спецыялістаў, якія скончылі вышэйшыя альбо сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, папоўнілі педагагічныя калектывы Чэрвеньшчыны.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Анжэла Рымашэўская, педагогамі дадатковай адукацыі будуць працаваць: у Цэнтры дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы — Яна Сакалоўская, у Цэнтры дзіцячай творчасці г.Чэрвеня — Аляксандра Роман, Ганна Стрыжкіна, Марына Федчык.

Трыма маладымі спецыялістамі папоўнілася і Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, у тым ліку і яе філіял г.п.Смілавічы, куды на працу прыйшлі Яўген Цэдрык, Анастасія Навумчык і Марыя Яфімчык.

Выхавальнікам у яслі-сад №3 г.Чэрвеня размеркавана Вера Цыбульская. Намеснікам дырэктара і настаўніцай біялогіі будзе працаваць у Турэцкім дзіцячым садзе-базавай школе Кацярына Слабко.  Педагагічны калектыў гімназіі №1 г.Чэрвеня атрымаў двух маладых педагогаў — выкладчыцу біялогіі Вераніку Кляшчонак і выкладчыцу англійскай мовы Таццяну Нахамчык.

Настаўніца гісторыі Ірына Руцько і настаўніца выяўленчага мастацтва і чарчэння Алена Пятрушына атрымалі размеркаванне ў СШ №1 г.п.Смілавічы, настаўніца пачатковых класаў Кацярына Жук і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Віталь Палтаржыцкі — у СШ №2 г.п.Смілавічы, настаўнік гісторыі Вадзім Кнырко — у Руднянскі дзіцячы сад-сярэднюю школу і настаўнік геаграфіі і біялогіі Эдуард Цімашкевіч — у Новазелянкоўскі дзіцячы сад-сярэднюю школу.

 

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *